За плячыма ў іх апошні званок і школьныя экзамены, а ў хуткім часе – уступная кампанія. Хваляванне і радасць, страх і расчараванне – прыйшла і іх чарга адчуць сябе абітурыентамі.
За плячыма ў іх апошні званок і школьныя экзамены, а ў хуткім часе – уступная кампанія. Хваляванне і радасць, страх і расчараванне – прыйшла і іх чарга адчуць сябе абітурыентамі. А пакуль – словы напутсця і феерверк у гонар учорашніх школьнікаў. На гарадской плошчы ў гэты чэрвеньскі вечар ушаноўвалі выпускнікоў. 531 выпускнік 9 і 11 класаў – столькі рабят у нашым раёне сёлета атрымалі атэстаты… Дзяўчаты ў плывучых сукенках і юнакі ў строгіх касцюмах, кранутыя настаўнікі і бацькі – да 22.00 каля РДК сабралася нямала людзей. «Выпускнік-2013» - паўтарае стужкам рабят надпіс на сцэне. Пра апошні званок і першае каханне, школьных сяброў і мары – пра самыя яркія моманты ў сваіх песнях-віншаваннях успамінаюць артысты.
Віншаваў рабят з заканчэннем школы і старшыня райвыканкама Барыс Ефрэмаў:
- Мы ганарымся нашымі выпускнікамі, сярод якіх пераможцы прадметных і дыстанцыйных алімпіяд, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў, удзельнікі інавацыйных праектаў, артысты і спартсмены… Рабяты, будзьце ўдзячныя сваім настаўнікам за іх любоў і атрыманыя веды, бацькам – за разуменне і дапамогу. Упэўнена ідзіце дарогай ведаў і смела будаваць сваю траекторыю жыцця, бо менавіта ад вашых ідэй залежыць наша будучыня…
А вось надыходзіць і ўрачысты момант: Барыс Сяргеевіч уручае атэстаты і залатыя медалі 12 адзінаццацікласнікам. Больш за ўсё выдатнікаў сёлета ў ДУА «Гімназія ім. І.М. Ерашова г. Лепеля» - чацвёра. Трохі адстаюць ад іх рабяты з Заслаўскай СШ: медалістаў тут трое.
З адказным словам і песняй выходзіць на сцэну выпускніца сярэдняй школы №3 Анастасія Корпусенка. А вось ужо гатовыя атрымаць пасведчанні з адзнакай аб заканчэнні базавай школы і дзевяцікласнікі. 13 юнакоў і дзяўчат з хваляваннем чакаюць запрашэння.
- Вы будзеце будаваць сваімі рукамі цудоўны будынак свайго жыцця. Жадаю вам выбраць правільны шлях і дасягнуць тых вышынь, якіх вы годныя, - настаўляе выпускнікоў і ўручае атэстаты дзевяцікласнікам намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін.
Успамінаем і плануем пра…