З 25 жніўня па 5 верасня ДАІ праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». У дні правядзення спецыяльных мерапрыемстваў аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар.



Падчас мерапрыемства супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць як прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў, так і рэйды па спыненні парушэнняў правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей і праезду пешаходных пераходаў. 26 жніўня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых!». Ён будзе прысвечаны прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.