Так-так! Ёсць!

Дзеці, вядома ж, ходзяць у садок, але!.. У гэты час няма традыцыйных навучальных заняткаў, за выключэннем фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай працы.

Чым жа тады займаюцца дзеці?

Вось, напрыклад, у ДУА "Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна" першы дзень канікул пачаўся з тэатралізаванай дзейнасці.

Выхаванцы старэйшага ўзросту паказалі малышам казку "Кот, певень і ліса".

З дзецьмі былі арганізаваны сюжэтна-ролевыя гульні. Дашкольнікі прайгралі сюжэты "На прыёме ў стаматолага, дзіцячага тэрапеўта".

Так што, кожны дзень канікул у дзіцячым садзе - гэта цікавыя мерапрыемствы.