Для сёлетніх адзінаццацікласнікаў застаюцца лічаныя тыдні для таго, каб вызначыцца з выбарам будучага шляху. Пра тое, дзе можна атрымаць прафесію, звязаную з забеспячэннем бяспекі і выратаваннем людзей, раскажам у гэтым артыкуле.

Для сёлетніх адзінаццацікласнікаў застаюцца лічаныя тыдні для таго, каб вызначыцца з выбарам будучага шляху. Пра тое, дзе можна атрымаць прафесію, звязаную з забеспячэннем бяспекі і выратаваннем людзей, раскажам у гэтым артыкуле. 

Тых, хто вырашыў звязаць жыццё з прафесіяй ратавальніка, запрашае Універсітэт грамадзянскай абароны (УГА) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасці «Прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» (толькі юнакі) і па спецыяльнасці «Пажарная і прамысловая бяспека» (юнакі і дзяўчаты). Тэрмін навучання 4 гады. Для паступлення неабходны сертыфікаты ЦТ па матэматыцы, фізіцы, рускай (беларускай) мове. Тэрмін навучання на дзённай форме навучання – 4 гады. Да паступлення ўсе кандыдаты ў абавязковым парадку праходзяць прафесійны адбор, які ў сябе ўключае: правядзенне спецыяльных праверак, вывучэнне маральных і дзелавых якасцей, медыцынскае асведчанне ваенна-урачэбнай камісіяй, вызначэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці кандыдатаў.

Перавага навучання ў УГА МНС у тым, што ўсе курсанты забяспечваюцца месцамі для пражывання, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем, дзяржаўным страхаваннем і медыцынскім абслугоўваннем, а таксама грашовым забеспячэннем (у сярэднім памерам каля 380 рублёў штомесяц). Падчас вучобы курсанты маюць магчымасць навучыцца практычнаму ваджэнню і атрымаць пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В». Выпускнік атрымлівае афіцэрскае званне «лейтэнант унутранай службы», яму гарантавана працаўладкаванне. Размяркоўваюцца выпускнікі ў большасці выпадкаў па месцы жыхарства або найбліжэйшых да яго падраздзяленнях.

Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе за кошт сродкаў бюджэту, могуць прыняць удзел у конкурсе на дзённую форму навучання на ўмовах аплаты.

Мэтаваная падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ сістэмы нацыянальнай бяспекі Беларусі праводзіць вучняў Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі ў Гомелі. Сюды прымаюцца юнакі, якія завяршылі навучанне ў 6 класе. Тэрмін навучання – 5 гадоў (з 7-га па 11-ы класы) ва ўмовах кругласутачнага пражывання.