14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абанементная плата ў месяц за стацыянарны тэлефон для фізічных асоб з 15 лістапада 2011 года павялічваецца з Br3050 да Br4600, або на 50,8%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 10 лістапада 2011 года №184, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінэканомікі.
Дадзеным дакументам таксама ўстаноўлена новая пачасовая плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння - Br15. Раней тарыф на адну хвіліну складаў Br10. Прычым першыя 60 хвілін, як і раней, прадастаўляюцца абаненту бясплатна, а ўжо звыш гэтай нормы ўстанаўліваецца пачасовая аплата.
Акрамя таго, плата за тэлефон, які не пераведзены на пачасовую сістэму аплаты, таксама павысілася і склала Br6600.
Для юрыдычных асоб абанементная плата павялічваецца з Br4600 да Br7500. Кошт адной хвіліны размовы для арганізацый складзе Br30.
Каментуючы дадзеную пастанову, у Міністэрстве эканомікі адзначылі, што павелічэнне тарыфаў на паслугі электрасувязі прынята з мэтай скарачэння страт на гэтыя паслугі.-0-
БЕЛТА
Абаненцкая плата за тэлефон для грамадзян з 15 лістапада павялічыцца ў 1,5 раза да Br4600 у месяц
14.11.20110 праглядаў