12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаненты "Белтэлекама" сёння і 14 мая змогуць прыняць удзел у тэлегаласаванні падчас конкурсу песні "Еўрабачанне-2011". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе аператара сувязі.
Конкурс праходзіць у Дзюсельдорфе (Германія). Другі паўфінал, удзел у якім прыме беларуская спявачка Анастасія Віннікава, адбудзецца сёння. У другім паўфінале возьмуць удзел 19 краін. 14 мая пройдзе фінал конкурсу.
Тэлефонныя нумары для галасавання будуць паведамлены падчас прамой трансляцыі конкурсу. Магчымасць тэлегаласавання з'явіцца з пачаткам выступлення першага ўдзельніка. Пасля выступлення апошняга ўдзельніка ў тэлегледачоў будзе 15 дадатковых хвілін, каб зрабіць свой выбар. Па правілах конкурсу, тэлегледачы могуць галасаваць за любога ўдзельніка, які спадабаўся, за выключэннем прадстаўніка сваёй краіны.
Кошт званка з хатняга тэлефона складзе Br1 тыс. З юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова спаганяецца ПДВ у памеры 20%. -0-
БЕЛТА
Абаненты "Белтэлекама" сёння змогуць прагаласаваць за любімую песню другога паўфіналу "Еўрабачання".
12.5.20110 праглядаў