Сёлета спаўняецца 80 год з дня стварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Гісторыя ўтварэння і станаўлення ДАІ непарыўна звязана з развіццём сродкаў перамяшчэння, дарожнага будаўніцтва, камунальнай гаспадаркі і арганізацыяй дарожнага руху. У той жа час яна цесна пераплецена з гісторыяй міліцыі і тых дзяржаўных структур, работа якіх была накіравана на ўсталяванне бяспекі дарожнага руху і прадухіленне гібелі людзей у дарожна-транспартных здарэннях.

Яшчэ ў 1920-ыя гады ў структурах мясцовых Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонагвардзейскіх дэпутатаў былі створаны спецыяльныя падраздзяленні (аўтаінспекцыі) для ажыццяўлення нагляду за парадкам руху на вуліцах і дарогах. Дзясятага чэрвеня 1920 года быў прыняты Дэкрэт Савета народных камісараў (СНК) "Аб аўтаруху па горадзе Маскве і яе наваколлі (Правілы)", утрыманне якога лягло ў аснову правілаў вулічнага руху ў многіх савецкіх рэспубліках.