Афрыканская чума свіней – асабліва небяспечная вірусная хвароба. Хварэюць хатнія і дзікія свінні ўсіх узростаў і парод у любую пару года. Асноўнай крыніцай захворвання з'яўляюцца дзікія кабаны, у сувязі з чым пагроза захворвання найбольш высокая ў летні перыяд, калі людзі масава наведваюць лес.
Як адзначылі спецыялісты Лепельскай раённай ветэрынарнай станцыі, небяспекі для жыцця і здароўя людзей афрыканская чума свіней не ўяўляе. Але практычна ўсё пагалоўе хворых свіней гіне, лячэнне неэфектыўнае, вакцыны не існуе.
Характэрнымі клінічнымі прыкметамі з'яўляюцца высокая пастаянная тэмпература на працягу 3-7 дзён, прыгнёт, адмова ад корму. На скуры ўнутранай паверхні сцёгнаў, на жываце, шыі, ля асновы вушэй на пятачку і хвасце становяцца заўважныя чырвона-фіялетавыя плямы, адзначаецца параліч задніх канечнасцей.
Захворванне перадаецца пры непасрэдным прамым кантакце здаровых і хворых жывёл, праз заражаныя вірусам кормы, падсцілку, прадукты са свініны.
Для прафілактыкі захворвання хатніх свіней афрыканскай чумой неабходна строга выконваць шэраг патрабаванняў. У першую чаргу не набываць кормы і кармавыя дабаўкі невядомага паходжання ў неўстаноўленых гандлёвых месцах. Важна вызначыць спецыяльны абутак і адзенне, якія будуць выкарыстоўвацца толькі для догляду за жывёламі. Пры ўваходзе ў памяшканне для ўтрымання свіней абсталяваць дэзковрык (дэзвану). Пасля наведвання лясных угоддзяў праводзіць дэзінфекцыю адзення і абутку, забяспечыць безвыгульнае ўтрыманне свіней. Таксама не набываць жывых свіней, мяса і мясапрадукты ў неўстаноўленых гандлёвых кропках, без ветэрынарных суправаджальных дакументаў. Акрамя гэтага, трэба пастаянна весці работу з грызунамі, не дапускаць наведвання староннімі асобамі памяшканняў, дзе ўтрымліваюцца свінні. Неабходна тэрмінова інфармаваць сельскія саветы і дзяржаўную ветэрынарную службу раёна аб усіх выпадках захворвання і падкорму свіней.
Тэлефон Лепельскай раённай ветэрынарнай станцыі 3-36-82.