Аграрыі Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Па аператыўных даных на 4 жніўня, з збожжавых палёў краіны намалацілі 3106 тыс. т збожжа разам з рапсам", - распавялі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская - 215 тыс. т, Магілёўская - 332 тыс. т, Гомельская - 380 тыс. т, Мінская - 602 тыс. т, Гродзенская - 687 тыс. т, Брэсцкая - 890 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 30% плошчаў, што складае 603 тыс. га.
Завяршаецца ўборка азімага ячменю (абмалацілі 97% плошчаў). Атрымана 943 тыс. т з ураджайнасцю 39,6 ц/га, што вышэй мінулагодняга на 7,3 ц/га.
Выцярэблена лёну на 20 тыс. га - 42% запланаваных плошчаў, скашана траў другога ўкосу на плошчы 840 тыс. га (больш за 78% плана), нарыхтавана сена 295 тыс. т (41% плана), сенажу - 11 098 тыс. т (амаль 80% плана), у тым ліку ў палімернай ўпакоўцы 318 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3362 тыс. т (33% плана).