8 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аграрыі Віцебскай вобласці ўбралі больш за палову плошчаў кукурузы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Па стане на 8 кастрычніка ў вобласці скасілі 52,1 тыс.га гэтай культуры, або 54,9% плошчаў з штодзённым прыростам у 2%. Найбольш высокі тэмп трымаюць Браслаўскі (88% плошчаў убрана), Гарадоцкі (87,9%), Докшыцкі (81,8%), Полацкі (89,6%) і Россонскі (89,3%) раёны. Усяго валавы збор зялёнай масы, уключаючы выкарыстаную на падкормкі, у рэгіёне склаў каля 1,3 тыс.т з сярэдняй ураджайнасцю 248,1 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць кукурузы адзначаецца ў Глыбоцкім (312,2 ц/га), Полацкім (294,7 ц/га), а таксама ў Лёзненскім і Мёрскім (па 289,9 ц/га) раёнах. Больш за 250 ц з гектара накошваюць працаўнікі вёскі Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Докшыцкага, Дубровенскага і Чашніцкага раёнаў. Менш за ўсё - Браслаўскага (187,1 ц/га) і Гарадоцкага (182,8 ц/га) раёнаў. Сур'ёзную ўвагу працаўнікі вёскі надаюць нарошчванню кармавой базы для жывёлы на міжсезонны перыяд. Так, у цяперашні час у Віцебскай вобласці нарыхтавана 967,8 тыс.т кармавых адзінак, або 67,2% да задання, у тым ліку 1,8 млн. т сена, 2,3 млн. т сянажу, каля 1,1 млн. т сіласу. На ўмоўную галаву жывёлы па стане на 8 кастрычніка прыпадае па 20,8 ц кармавых адзінак (к.ад.), у тым ліку для грамадскага - 20,37 ц к.ад.-0-

БЕЛТА