6 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аграрыі Віцебскай вобласці завяршылі ўборку збожжавых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Усяго па стане на 6 верасня ў вобласці скасілі 456,4 тыс.га, або 98% плошчаў. Усе збожжавыя культуры аграрыі прыбралі, засталося прыбраць толькі нязначную колькасць плошчаў збожжавых бабовых, грэчкі і проса, якім неабходна некалькі дзён для даспявання. Цалкам справіцца з гэтай працай аграрыі маюць намер у бліжэйшы час.
Каравай працаўнікоў вёскі Віцебшчыны сёлета склаў 1,310 млн.т збожжа, а з улікам ураджаю, выгадванага ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян, - каля 1,4 млн.т. Гэта самы высокі валавы збор ураджаю ў вобласці за апошнія 36 гадоў, падкрэслілі ў аблсельгаспрадзе.
"У цэлым гэта добры вынік, бо трэба ўлічваць, у якіх цяжкіх умовах у самым паўночным рэгіёне краіны праходзіла ўборачная кампанія", - адзначылі спецыялісты. Так, жнівень фактычна цалкам суправаджаўся частымі дажджамі і навальніцамі, якія прывялі да вялікай палягання культур і тармажэння тэмпаў уборачных работ.
Цяпер па даручэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца ўсе намаганні аграрыяў павінны быць накіраваны на завяршэнне да 20 верасня ўсіх асноўных работ: неабходна прыбраць увесь яравы рапс, грэчку, салому, лён, бульбу, пасеяць азімыя збожжавыя. Сур'ёзную дапамогу ў гэтым працаўнікам вёскі акажуць навучэнцы і студэнты, частка якіх ужо працуе на палях.-0-
БЕЛТА
Аграрыі Віцебскай вобласці сёлета сабралі самы высокі вал ураджаю за апошнія 36 гадоў
6.9.20120 праглядаў