8 красавіка, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Агратурызм можа дапамагчы адраджэнню беларускай вёскі. Упэўненасць у гэтым выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Саўміне Анатоль Тозік. Пад яго старшынствам сёння ў Наваполацку прайшло пасяджэнне МЭКС, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Праз турызм мы можам даць другое жыццё малым вёскам", - сказаў віцэ-прэм'ер пасля таго, як старшыня грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова расказала аб тым, як уладальнікі аграсядзіб праяўляюць ініцыятыву і купляюць закінутыя дамы ў аддаленых вёсках, каб развіваць там турыстычны бізнес. "Агратурызм - наша фішка", - падкрэсліў Анатоль Тозік. За пяць гадоў дзякуючы прынятым дзяржавай мерам падтрымкі ў рэспубліцы створана 1247 сельскіх сядзіб. Гэты бізнес варта развіваць далей і аказваць яму падтрымку, дадаў ён.-0-

БЕЛТА