25 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец абраны сёння членам Савета Рэспублікі ад Віцебскай вобласці. Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання завяршыліся ў рэгіёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сенатараў абіралі шляхам тайнага галасавання на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых саветаў базавага ўзроўню. У ім прынялі ўдзел 694 дэпутаты мясцовых саветаў з 838 абраных. Разам са старшынёй аблвыканкама права прадстаўляць вобласць у верхняй палаце парламента даверана дырэктару прадпрыемства "Белдзяржэкспертыза па Віцебскай вобласці" Мікалаю Каневалаву, старшыні Наваполацкага гарвыканкама Наталлі Качанавай, вядомаму ў Беларусі бізнесмену, уладальніку прадпрыемства "Марка" Мікалаю Мартынаву, галоўнаму ўрачу Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзіміру Плыткевічу, рэктару Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандру Саладкоўскаму, генеральнаму дырэктару Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганне Шарэйка і генеральнаму дырэктару "Віцебскаблгаза" Пятру Шэршню. З васьмі абраных дэпутатамі членаў Савета Рэспублікі чацвёра ўжо з'яўляліся сенатарамі. Мікалай Каневалаў з'яўляецца членам Камуністычнай партыі Беларусі. Дакументы аб выніках выбараў прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў накіруе ў Цэнтрвыбаркам у двухдзённы тэрмін пасля пасяджэнняў. Вынікі выбараў будуць падведзены не пазней 5 кастрычніка ўключна. Да гэтага часу адбудзецца таксама рэгістрацыя абраных членаў Савета Рэспублікі. Савет Рэспублікі фарміруецца ў складзе 64 чалавек: па восем ад кожнай вобласці і Мінска, яшчэ восем прызначае Прэзідэнт.-0-

БЕЛТА