22 жніўня, Талачынскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец даручыў хлебаробам вобласці завяршыць уборку збожжавых на працягу тыдня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На 22 жніўня ў вобласці ўбраны збожжавыя на 73% плошчаў, намалочана 1 млн. 136 тыс. т збожжа. "Па пяцібальнай сістэме я паставіў бы за ўборку двойку", - ацаніў дзейнасць аграрыяў губернатар. Ён падвергнуў крытыцы арганізацыю работ на палях, звярнуў увагу на невысокія тэмпы работ, нізкую прадукцыйнасць працы і зніжэнне ўраджайнасці. Старшыня аблвыканкама, бываючы на палях, канстатаваў высокія страты. "Ад пяці да дзесяці цэнтнераў губляецца на некаторых палях. Падобнае недапушчальна", - заявіў ён.
Аляксандр Косінец запатрабаваў ад кіраўнікоў гаспадарак узмацніць дысцыпліну, стварыць умовы для нармальнай і бяспечнай працы хлебаробаў і завяршыць уборку на працягу тыдня.-0-
БЕЛТА
А.Косінец даручыў завяршыць уборку збожжавых у вобласці на працягу тыдня
22.8.20120 праглядаў