17 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец запатрабаваў ад прадпрыемстваў рэгіёна разгрузіць складскія запасы і вярнуць дэбіторскую запазычанасць. Аб гэтым ён заявіў сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Агульныя запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў ацэньваюцца ў Br1 трлн. "Нягледзячы на тое, што гэта адзін з мінімальных паказчыкаў па рэспубліцы, гэта замарожаныя абаротныя сродкі", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. Ён запатрабаваў прыняць тэрміновыя меры па рэалізацыі складскіх запасаў. Асаблівую трывогу выклікаюць запасы прадпрыемстваў, падведамных Мінпраму, канцэрну "Беллегпрам". Па даручэнні старшыні аблвыканкама ў бліжэйшыя дні будзе праведзена інвентарызацыя прадукцыі, якая знаходзіцца на складах.
Першачарговай задачай прадпрыемстваў старшыня аблвыканкама назваў таксама вяртанне пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Яна ацэньваецца ў Br869 млрд. "Вярніце грошы і ўключайце іх у абарот", - запатрабаваў Аляксандр Косінец.-0-
БЕЛТА
А.Косінец патрабуе ад прадпрыемстваў вярнуць грошы, замарожаныя ў складскіх запасах
17.12.20110 праглядаў