28 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Працавітасць людзей і стабільнасць у грамадстве сталі залогам паспяховага развіцця рэгіёна і краіны ў цэлым у 2012 годзе. Такую думку карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Касінец, ацэньваючы мінулы год.
Віцебская вобласць паспяхова завяршае 2012 год. Рэгіён лідзіруе па многіх паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця: па валавым рэгіянальным прадукце, абнаўленні асноўных фондаў, інавацыйным развіцці, экспартна-імпартных адносінах без уліку нафты і нафтапрадуктаў. Вобласць у цэлым вырашыла задачы, якія былі вызначаны планам сацыяльна-эканамічнага развіцця на год, канстатаваў губернатар.
Старшыня аблвыканкама не хаваў, што дасягнуць пастаўленых мэт стала магчыма дзякуючы працавітасці жыхароў вобласці, стабільнасці ў грамадстве і даверу, які грамадства аказвае ўладзе. "Людзі падтрымліваюць уладу і з разуменнем ставяцца да таго, што не ўсе праблемы ўдаецца вырашыць адразу. Ёсць недапрацоўкі, але людзі ведаюць, што ўлада валодае сітуацыяй і робіць усё магчымае, каб рэгіён развіваўся дынамічна і з кожным годам станавіўся прыгажэйшым", - сказаў ён.
Паводле даных камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама, па выніках 2012 года ў Віцебскай вобласці тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту чакаецца на ўзроўні 112% да 2011 года, тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб'ёму складзе не менш за 115%, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі дасягне 30%, рэнтабельнасць продажаў прагназуецца на ўзроўні 10%. Тэмп росту экспарту тавараў у цэлым па тэрыторыі чакаецца на ўзроўні 170%, сальда знешняга гандлю без уліку нафты і нафтапрадуктаў, рэспубліканскіх арганізацый - станоўчае ў памеры $1,5 млрд.-0-
БЕЛТА
А.Косінец: працавітасць людзей і стабільнасць у грамадстве – залог паспяховага развіцця рэгіёна
28.12.20120 праглядаў