15 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец лічыць неабходным скарачэнне дзяржсакратарыята правесці за кошт памяншэння колькасці супрацоўнікаў кантралюючых органаў. Сваю пазіцыю ён абнародаваў сёння на сумесным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама і прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На думку губернатара, эфектыўнасць існуючай сістэмы кантролю невялікая. Акрамя Камітэта дзяржкантролю праверкі праводзяцца упраўленнем кантролю аблвыканкама, кантрольна-рэвізійным упраўленнем, упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС, упраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў. "Апарат кантралюючых арганізацый неабходна скараціць на 30%", - лічыць Аляксандр Косінец. Старшыня аблвыканкама ўпэўнены, што ў кантралюючых ведамствах павінны працаваць высокапрафесійныя, адукаваныя спецыялісты, якія выдатна разбіраюцца ў пытаннях эканомікі і фінансаў. -0-

БЕЛТА