Галоўным на парадку дня стала пытанне старту і правядзення спецыяльнай акцыі "Мы не побач. Мы разам!". Адзначым, акцыя аб'яднае сотні жанчын і будзе накіравана на падтрымку сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю.

Дарэчы, сёння на Лепельшчыне ўжо функцыянуе 28 пярвічных арганізацый БСЖ, а агульная колькасць членаў аб'яднання перасягнула за 100. Жаночы рух пашыраецца і жадаючых далучыцца сярод лепельчанак усё больш.

Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Вераніка Хомбак, жаночая сіла, любоў і клопат не ведае межаў. Разам мы зможам рэалізаваць самыя амбіцыйныя праекты, а самае галоўнае - усе яны будуць нацэлены на канкрэтны вынік і добрыя справы.