Активісты Лепельскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» далучыліся да працы камунальных службаў па расчыстцы вуліц і дваровых тэрыторый ад снегу. Сумесная акцыя стала яскравым прыкладам адзінства і ўзаемадапамогі ва ўмовах зімовай непагадзі.

Лідар партыі Юрый Мілы адзначыў:

Падобныя ініцыятывы не толькі паскараюць працу па добраўпарадкаванні, але і ўмацоўваюць пачуццё супольнасці, дэманструючы, што клопат пра горад — гэта агульная справа.

Лепельчане, далучайцеся!