«Тытанік» (каледж)
«Правільны выбар» (ДШМ)
«Падводныя героі» (Лепельводаканал)
«Тыктонік» (лясгас)
«Тры мушкецёры» (ПМК-75)
«Бароўка» (КУВП «Бароўка»).
Кожная каманда па чарзе выбірала літару алфавіта, за якой хаваўся адказ на пытанне пра выбарчую сістэму Рэспублікі Беларусь. Каманды спаборнічалі адна з адной, дэманструючы свае веды выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь, а кампетэнтнае журы ўважліва сачыла за адказамі і фіксавала правільныя рашэнні.
Па выніках турніру былі вызначаны пераможцы - каманда Лепельскай ПМК-75 «Тры мушкецёры», і прызёры - каманды ДШМ і "Лепельводаканала", якім уручылі заслужаныя дыпломы і каштоўныя прызы.
Але на гэтым сюрпрызы не скончыліся: усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны сувенірамі, што дадало станоўчых эмоцый і зрабіла сустрэчу незабыўнай.