У суботу 13 верасня на гарадскім стадыёне прайшла спартакіяда сярод працуючай моладзі
За званне самых хуткіх і спрытных змагаліся 12 каманд. Арганізатары сустрэчы - сектар спорту і турызму райвыканкама, а таксама раённы камітэт ГА "БРСМ".
Вынікі сустрэчы:
1 месца - моладзь Лепельскага ФАКЦа, 2 месца - моладзь Лепельскай ЦРБ, 3 месца - каманда ТАА "Адзіная Гандлёвая Сістэма - Сінтэз".
- Вельмі спадабалася сустрэча. Было вельмі крута, весела, цікава. Безумоўна, такія мерапрыемствы згуртоўваюць моладзь. Вельмі важна сустракацца не толькі на працы, але і за межамі дзелавых адносін. Дзякуй арганізатарам за такую магчымасць.
Активныя выхадныя на Лепельшчыне!
15.9.20250 праглядаў