Рэспубліканская акцыя «Вакацыі без дыму і агню» традыцыйна стартавала разам з пачаткам вакацыяў. Галоўная мэта якой – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячай выхадкі з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.

Рэспубліканская акцыя «Вакацыі без дыму і агню» традыцыйна стартавала разам з пачаткам вакацыяў. Галоўная мэта якой – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячай выхадкі з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.

Летнія вакацыі – перыяд, на працягу якога ратавальнікі найбольш пільна працуюць з дзецьмі, бо часта малышня застаецца без нагляду дарослых. А ўсё з-за таго, што бацькі працуюць, а дзеці ў большасці выпадкаў праводзяць час у адзіноце або ж у кампаніі аднагодкаў. І таму, акрамя адпачынку і прыгодаў іх могуць чакаць розныя небяспекі. Не азмрочыць трагічнымі падзеямі летнія вакацыі – задача дарослых. Дапамагаць у гэтым будуць на працягу ўсіх летніх месяцаў ратавальнікі.

Так, з пачатку працы прышкольных лагераў ратавальнікі ужо пабывалі ў сярэдняй школе №3 горада Лепеля, Стайскай, Домжарыцкай, Заслонаўскай і Старалядненскай школах Лепельскага раёна.

Дзеці ўспрынялі прыезд ратавальнікаў на ўра. А як інакш - бо ў кожнага была магчымасць адчуць сябе сапраўдным ратавальнікам. Хлопцы і баявую вопратку прымяралі, і пры дапамозе апарата на сціснутым паветры дыхалі, і за рулём пажарнага аўтамабіля сядзелі, ну і, вядома ж, пад «бяспечны» дождж патрапілі!

А каб яшчэ раз нагадаць дзецям асноўныя моманты бяспекі ў перыяд летніх вакацыяў ратавальнікі падзяліліся ведамі і карыснай інфармацыяй з дзецьмі аб тым, як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, на вадаёмах, куды паведамляць аб надзвычайным здарэнні, і што рабіць, каб такіх сітуацый было як мага менш. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў розных гульнях, актыўна ўступалі ў дыялог і дзяліліся з ратавальнікамі сваімі ведамі па АБЖ, назапашанымі за навучальны год.

Ратавальнікі заклікаюць бацькоў, бабуль і дзядуляў, а таксама старэйшых братоў і сясцёр далучыцца ў навучанні бяспекі. Пагаварыце аб небяспеках і адказнасці, да якіх могуць прывесці бяздумныя гульні. Зверніце ўвагу на такія тэмы як бяспека на вадзе, пясчаныя кар'еры, балбатунства са спічкамі. Не падпускайце дзяцей да вокнаў і балконаў. Памятайце, што небяспеку ўяўляюць не толькі вадаёмы, але і калодзежы, ванны, вёдры з вадой і дэкаратыўныя сажалкі. Навучыце дзяцей правільна

дзейнічаць у выпадку НС. Ні пад якім прынадай не пакідайце маленькіх дзяцей адных.