Акцыя "Бяспечны Новы год" стартуе 4 снежня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Акцыя "Бяспечны Новы год" стартуе 4 снежня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Ад работнікаў МНС можна будзе даведацца, як бяспечна ўпрыгожыць навагоднюю елку, што рабіць, каб не апынуцца ў бальніцы з-за петарды ці феерверка, чаму не варта гуляць на лёдзе, як не замерзнуць у моцны мароз і што рабіць, калі ўсё ж здарылася надзвычайная сітуацыя. "Пра ўсё гэта раскажуць не толькі людзі ў форме, але і хлопцы з Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, - адзначылі ў МНС. - "Бяспечны Новы год" традыцыйна не абыходзіцца без яркіх і маляўнічых конкурсаў, забаўляльных праграм і масавых мерапрыемстваў. Акцыя будзе аднолькава цікавая як падрастаючаму пакаленню, так і дарослым".

Пройдзе мерапрыемства ў чатыры этапы. Першы працягнецца з 4 па 12 снежня. Ратавальнікі пабываюць у санаторыях, аздараўленчых цэнтрах, прафілакторыях, дамах адпачынку, пансіянатах, дамах ветэранаў і цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На другім этапе - з 13 па 20 снежня - навучаць бяспецы будуць у агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай працы, дамах сямейнага тыпу і сем'ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Падчас трэцяй часткі акцыі 21-26 снежня работнікі МНС нагадаюць аб бяспечным выкарыстанні феерверкаў у месцах продажу піратэхнікі, правядуць гутаркі на лядовых катку і ў дзіцячых установах аховы здароўя. Заключны этап пройдзе 27 і 28 снежня на адкрытых пляцоўках, у буйных гандлёвых цэнтрах, на рынках і ў дзіцячых забаўляльных цэнтрах.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)