Рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!" пройдзе ў Беларусі з 5 па 30 снежня, паведамілі БЕЛТА ў МНС.
Рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!" пройдзе ў Беларусі з 5 па 30 снежня, паведамілі БЕЛТА ў МНС.
Акцыя пройдзе ў 4 этапы. Першы працягнецца да 12 снежня, ён запланаваны ў санаторыях, аздараўленчых цэнтрах, прафілакторыях, дамах адпачынку, пансіянатах. Падчас другога (13-20 снежня) ратавальнікі раскажуць аб правілах зімовай бяспекі ў агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай працы, дамах сямейнага тыпу. З 21 па 27 снежня работнікі МНС нагадаюць аб бяспечным выкарыстанні феерверкаў у месцах продажу піратэхнічных вырабаў, дзіцячых установах аховы здароўя.
Заключны этап пачнецца перад самым Новым годам - 28 снежня. Пройдзе ён у месцах масавага знаходжання людзей: на вакзалах, станцыях метро, пунктах грамадскага харчавання, адкрытых пляцоўках, буйных гандлёвых цэнтрах, рынках, у дзіцячых забаўляльных цэнтрах.
Падчас акцыі запланаваны конкурсы, забаўляльныя праграмы, лекцыі, дэманстрацыя фільмаў і ролікаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці і інш.
Прымаць удзел у мерапрыемствах будуць не толькі супрацоўнікі МНС, але і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і клубаў юных ратавальнікаў, а таксама студэнты і работнікі іншых зацікаўленых арганізацый і ўстаноў.