Акцыя "Чысты лес" пройдзе ў Беларусі 20 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Акцыя "Чысты лес" пройдзе ў Беларусі 20 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Асноўная мэта добраахвотнай акцыі - прыцягненне ўвагі да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны - лесу.

"Арганізацыі сістэмы Мінлясгаса штогод накіроўваюць значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лясным фондзе. Разам з тым праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, старонніх прадметаў у лясах, якія прылягаюць да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках па-ранейшаму застаецца актуальнай. У сувязі з гэтым міністэрства заклікае ўсіх неабыякавых жыхароў нашай краіны аб'яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у навядзенне парадку - добраўпарадкаваць прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю ляснога фонду", - адзначылі ў прэс-службе.

Стаць удзельнікам акцыі зможа любы ахвотны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром.

Акцыя "Чысты лес" у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты час у ёй паўдзельнічалі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы і іншыя ўстановы краіны.

Летась акцыю "Чысты лес" падтрымалі больш за 35 тыс. удзельнікаў. Найбольш актыўна да мерапрыемства далучыліся жыхары Магілёўскай вобласці: свой уклад у захаванне зялёнага багацця Беларусі ў гэтым рэгіёне ўнеслі больш за 7,2 тыс. чалавек. На працягу дня добраахвотнікі па ўсёй краіне не толькі прыбіралі лес ад смецця і захламленасці, але і добраўпарадкавалі месцы адпачынку, рыхтавалі дэндрапаркі да зімоўкі, займаліся пасадкай лясных культур. За суткі ў лясах Беларусі было прыбрана амаль 2 тыс. куб.м смецця, ліквідаваны сотні звалак.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)