Дзяржаўтаінспекцыя 14-23 студзеня правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх "Бяспека дзяцей - прыярытэт для дарослых". Пра гэта БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык.

У гэты перыяд будуць арганізаваны сустрэчы інспектараў з прадстаўнікамі прадпрыемстваў, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі, аўтааматарамі, бацькамі, педагогамі і, вядома ж, з дзецьмі. Супрацоўнікі ДАІ раскажуць аб зменах і дапаўненнях у Правілы дарожнага руху, якія тычацца перавозкі дзяцей, нагадаюць аб асноўных патрабаваннях бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі пройдуць рэйды па выяўленні парушэнняў ПДР кіроўцамі, непаўналетнімі і бацькамі з дзецьмі.

У ДАІ адзначылі, што ў 2014 годзе ў Беларусі дзеці сталі ўдзельнікамі 429 ДТЗ (-1,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года), у якіх 30 (+50%) непаўналетніх загінулі, 434 (-1,8%) атрымалі раненні. Сярод дзяцей, якія атрымалі ў ДТЗ смяротныя траўмы, 17 былі пешаходамі, 9 - пасажырамі, 4 - веласіпедыстамі.

Па віне дарослых здзейснены 70%, або 301 ДТЗ, у якіх загінула 21 дзіця і атрымалі траўмы 315 непаўналетніх.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)