Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі з 28 красавіка па 6 мая правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Адкрый сезон без парушэнняў!", паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Ганна Банадык.

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі з 28 красавіка па 6 мая правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Адкрый сезон без парушэнняў!", паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Ганна Банадык.

Акцыя пройдзе з мэтай прапаганды бяспекі дарожнага руху пры эксплуатацыі мотацыклаў і мапедаў, папярэджання ДТЗ з іх удзелам і фарміравання ўзаемнаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху. У ходзе акцыі будуць паўсюдна праведзены мэтавыя мерапрыемствы сярод прадстаўнікоў мотасупольнасцей і клубаў, у працоўных калектывах, установах адукацыі і непасрэдна на дарозе. Запланаваны адпрацоўкі месцаў правядзення забаўляльных мерапрыемстваў і адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час. Рэйдавыя групы арыентаваны на спыненне парушэнняў ПДР кіроўцамі двухколавых транспартных сродкаў, выяўленне канструктыўна змененых, незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку мотатранспартных сродкаў.

Асаблівая ўвага будзе нададзена правядзенню тлумачальнай працы аб парадку атрымання пасведчання кіроўцы і пастаноўкі мотатранспарту на ўлік, неабходнасці праходжання тэхнічнага агляду і абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці, правілах бяспечных паводзін на дарозе і адказнасці за парушэнні ПДР.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)