З 24 верасня па 12 кастрычніка ў рэспубліцы праходзіць акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

З 24 верасня па 12 кастрычніка ў рэспубліцы праходзіць акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

На першым этапе прафілактычнай акцыі актывісты БМАГРП і работнікі МНС наведаюць шматдзетныя сем'і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокапражываючых пажылых людзей для аказання шэфскай дапамогі. Маладзёжны працоўны дэсант акажа пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы прыдамавой тэрыторыі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

На другім этапе члены БМАГРП наведаюць агульнаадукацыйныя ўстановы з забаўляльна-навучальнай праграмай: віктарынамі, конкурсамі, аповядамі аб дзейнасці БМАГРП, прэзентацыяй часопіса «Малады ратавальнік».

На трэцім этапе юныя ратавальнікі-пажарныя ў цэнтры дзяцей і моладзі выступяць з творчымі нумарамі перад сваімі аднагодкамі, правядуць конкурсы, віктарыны.