У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» лепельскія ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП наведалі жылыя дамы, у якіх пражываюць адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне.

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» лепельскія ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП наведалі жылыя дамы, у якіх пражываюць адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне. Работнікі МНС з юнымі ратавальнікамі аказалі пасільную дапамогу катэгарызаваным грамадзянам ва ўборцы прыдамавой тэрыторыі, нарыхтоўцы дроў, таксама правялі з домаўладальнікамі прафілактычныя гутаркі аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі, звярталі ўвагу на супрацьпажарны стан домаўладанняў, расказалі аб прынцыпе працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Прыводзілі прыклады станоўчых спрацовак АПА. У шасці домаўладаннях былі ўстаноўлены апавяшчальнікі з вывадам святло-гукавога прыстасавання на вуліцу. На памяць ратавальнікі і хлопцы ўручалі пражываючым наглядную выяўленчую прадукцыю, а таксама рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажару.