Акцыя "Маладзёны за бяспеку" стартуе ў Беларусі 25 верасня, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

Акцыя "Маладзёны за бяспеку" стартуе ў Беларусі 25 верасня, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

Акцыя прымеркавана да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМАГРП) і накіравана на папулярызацыю прафесіі і ведаў аб бяспецы. Яна будзе праводзіцца на працягу трох тыдняў у 3 этапы.

Юныя ратавальнікі і работнікі МНС да 30 верасня наведаюць дамы шматдзетных сем'яў, ветэранаў ВАВ, адзінока пражываючых пенсіянераў і інвалідаў, каб дапамагчы ў бытавых пытаннях. З 2 па 6 кастрычніка ў сацыяльных прытулках, дамах-інтэрнатах, агульнаадукацыйных і іншых установах дзеці пазнаёмяць сваіх аднагодкаў з арганізацыяй, раскажуць аб сваёй дзейнасці, а прадстаўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях правядуць навучальныя заняткі.

Мерапрыемствы трэцяга этапу ратавальнікі і іх юныя памочнікі правядуць у месцах масавага знаходжання людзей: цэнтрах дзіцячай творчасці, Палацах моладзі, кінатэатрах, актавых залах, Дамах культуры, на адкрытых пляцоўках, у парках. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у конкурсах і віктарынах.

"Работа з падрастаючым пакаленнем заўсёды лічылася адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці МНС. Гэтая акцыя - чарговы спосаб нагадаць аб тым, што культуру бяспекі трэба выхоўваць з дзяцінства, а дзякуючы дапамозе юных ратавальнікаў гэтая мэта становіцца значна больш дасяжнай", - адзначылі ў ведамстве.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)