Заключны 4 этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» лепельскія ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП правялі ў крамах «Універмаг» і «Родны кут».

Заключны 4 этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» лепельскія ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП правялі ў крамах «Універмаг» і «Родны кут». Хлопцы стараліся прыцягнуць увагу наведвальнікаў да праблемы пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Акцэнтавалі ўвагу на тым, што ахвярамі незатушанай цыгарэты ў нашым раёне сёлета ўжо сталі два чалавекі. Маладыя ратавальнікі праводзілі тлумачальныя гутаркі, заклікалі пакупнікоў не паліць у ложку. Тым, хто ўсё ж мае шкодную звычку, прапаноўвалі абмяняць цыгарэту на цукерку, а некаторыя ўдзельнікі і зусім паабяцалі завязаць з гэтай згубнай прыхільнасцю. Усім удзельнікам мерапрыемства ўручалася наглядна-выяўленчая прадукцыя.