Старт абласной акцыі "Патэнцыял залатога ўзросту: вопыт, удзел, уклад" будзе дадзены сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.
Старт абласной акцыі "Патэнцыял залатога ўзросту: вопыт, удзел, уклад" будзе дадзены сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.
Стартавым мерапрыемствам акцыі, якая працягнецца да 1 сакавіка 2018 года, стане круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню пажылых людзей і накіраваны на рэалізацыю асноўных мэт устойлівага развіцця.
Мэта акцыі - фарміраванне паважлівага стаўлення да пажылых людзей і прызнанне іх укладу ва ўстойлівае развіццё грамадства. Рэалізаваць намечанае плануецца праз стварэнне своеасаблівага зборніка матэрыялаў пра пажылых людзей, якія вядуць актыўны лад жыцця: асвойваюць новыя прафесіі, вывучаюць замежныя мовы, рэалізуюць даўнія мары, адным словам, жывуць напоўнена і ярка.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, у тым ліку навучэнцы ўстаноў адукацыі, супрацоўнікі дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый, прафесійныя журналісты, групы аўтараў, самі пажылыя людзі і іх сваякі. Найбольш цікавыя гісторыі пра прыгажосць жыцця ў залатым узросце будуць размешчаны ў друкаваных і электронных СМІ.
Арганізатарамі акцыі з'яўляюцца Віцебскае гарадское грамадскае аб'яднанне пажылых людзей "Залаты ўзрост" і ўстанова "Цэнтр сацыяльнага праектавання "СацыёПра". Партнёры - галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама; абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі; абласны камітэт ГА "БРСМ"; абласны савет Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і інш.