З 19 лютага 2018 года па 15 кастрычніка 2018 года на тэрыторыі Лепельскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Захаванасць маёмасці на дачы – агульная задача».
З 19 лютага 2018 года па 15 кастрычніка 2018 года на тэрыторыі Лепельскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Захаванасць маёмасці на дачы – агульная задача».
Амаль кожнае трэцяе злачынства здзяйсняецца ў выніку бестурботнага стаўлення да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання. Злодзей любіць лёгкую здабычу. Ім не падабаюцца зачыненыя вокны, бо звон разбітага шкла можа прыцягнуць увагу. У 2017 годзе на тэрыторыі Лепельскага раёна здзейснена 4 крадзяжы з дачных домаўладанняў грамадзян (2016-3). Асноўнымі прычынамі здзяйснення дадзеных злачынстваў паслужыла адсутнасць умацавання дачных домаўладанняў.
Так ці можна прадухіліць крадзяжы ці не?
Нешта вы можаце зрабіць і самі – умацаваць свае дзверы, паставіць моцныя запоры, умацаваць аконныя праёмы металічнымі рашоткамі. Але калі ж вы не ўпэўнены, што металічныя дзверы і рашотка на акно дапамогуць вам захаваць сваю маёмасць у недатыкальнасці, то вам трэба звярнуцца ў Лепельскі аддзел аховы, прадстаўнікі якога лічаць лепшай на сённяшні дзень абаронай ад злодзеяў – ахоўную сігналізацыю. Памятайце, што, выконваючы засцярогу, вы можаце папярэдзіць злачынства. А гэта значна лягчэй, чым знайсці асоб, якія здзейснілі крадзяж.
Яшчэ раз хочацца нагадаць уладальнікам дачных домікаў некаторыя правілы бяспекі:
- заўсёды зачыняйце дачнае домаўладанне, нават калі адлучаецеся з яго да суседзяў, па ваду ці па іншых патрэбах;
- старайцеся не браць з сабой на дачу дарагія рэчы;
- не пакідайце іх у доме, калі самі збіраецеся адлучацца;
- суседзі, паважайце адзін аднаго, паведамляйце ў міліцыю пра падазроных асоб, якія з'яўляюцца ў раёне дачных масіваў і садаводчых таварыстваў;
- вывозьце каштоўныя рэчы з дачнага доміка на восеньска-зімовы перыяд.
Выявіўшы, што на вашай дачы пабывалі непрашаныя госці, не спяшайцеся прыбіраць сляды іх прысутнасці. Калі вы збіраецеся звярнуцца па дапамогу ў праваахоўныя органы, дачакайцеся прыезду аператыўнай групы і нічога не чапайце ў доме. У адваротным выпадку супрацоўнікам міліцыі будзе цяжка выявіць сляды, якія злачынец пакінуў на месцы злачынства.