Гарадскую акцыю "Стань заўважней" абвясцілі ў Наваполацку з 27 снежня па 12 студзеня для павышэння ўзроўню бяспекі на дарогах зімой, паведамілі ў мясцовым гарвыканкаме.

Гарадскую акцыю "Стань заўважней" абвясцілі ў Наваполацку з 27 снежня па 12 студзеня для павышэння ўзроўню бяспекі на дарогах зімой, паведамілі ў мясцовым гарвыканкаме.

Усіх гараджан - дзяцей і іх бацькоў, бабуль і дзядуляў - запрашаюць у творчай форме прадэманстраваць свае веды і правільнае разуменне Правілаў дарожнага руху. Для ўдзелу ў акцыі трэба выканаць адно з заданняў арганізатараў на тэму бяспекі на дарогах. Прыдумаць слоган, зрабіць арыгінальную фатаграфію на фоне дарожнага знака, малюнак або банэр, напісаць кароткае эсэ, скласці верш, прапанаваць дызайн эмблемы або значка для акцыі "Стань заўважней". Пры апытанні на вуліцы інспектарам ДАІ трэба прывесці адно ці некалькі правілаў руху і сваімі словамі растлумачыць, чаму трэба рабіць менавіта так і ні ў якім выпадку не парушаць.

"Кожны, хто хоча далучыцца да акцыі, павінен прайсці рэгістрацыю ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама, а менавіта - у Палацы дзяцей і моладзі, прадставіць сваю працу ў адной з катэгорый. Усе ўдзельнікі, у тым ліку за правільныя адказы на апытанні супрацоўнікаў ДАІ, атрымаюць у якасці заахвочвання флікеры, а пераможцы - дыпломы і памятныя прызы. Такім чынам мы хочам падняць інфармацыйную хвалю, якая закране не толькі актыўных удзельнікаў акцыі, але і іх атачэнне - гэта значыць увесь горад. Бо ў першую чаргу бяспека людзей залежыць ад іх саміх", - растлумачыў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Уладзімір Беляеў.

Акцыя "Стань заўважней" праводзіцца аддзелам адукацыі, спорту і турызму, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, ДАІ аддзела ўнутраных спраў Наваполацкага гарвыканкама, гаркамам БРСМ.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)