Перадсвяточная падзея адбылася ў дзяржаўнай установе адукацыі «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў». Вучням і настаўнікам установы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі падарункі ад раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» у межах акцыі «У Новы год – з Белай Руссю».


Салодкія падарункі і грашовае ўзнагароджанне былі ўручаны вучням філіяла «Стайская дзіцячая школа мастацтваў традыцыйнай культуры» Ксеніі Палеевай і Савелію Машкіну, а таксама вучням Лепельскай ДШМ Елізавеце Кавалёвай і Анастасіі Стэльмах. 

Падарункі ў выглядзе грашовага ўзнагароджання атрымалі і іх настаўнікі – Алеся Кажэўская і Людміла Шыпуля. 

Адзначым, менавіта гэтыя вучні пад кіраўніцтвам названых педагогаў сталі уладальнікамі дыпломаў Лаўрэатаў XΙV абласнога агляду-конкурсу фальклорных творчасці дзяцей і моладзі «Ад прашчураў – да зорак».