Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС "Увага - дзеці!" стартавала сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС "Увага - дзеці!" стартавала сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Акцыя, якая працягнецца па 5 верасня, праводзіцца ў сувязі са сканчэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года. Мэта - прафілактыка і папярэджанне дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей.

У дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар - для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. Конкурсы, віктарыны, кінавідэалекторыі і спартыўна-навучальныя заняткі закліканы нагадаць дзецям аб неабходнасці выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе.

Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.

Прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года будзе прысвечаны і Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, які традыцыйна праводзіцца ў кожную апошнюю пятніцу месяца. На гэты раз, 26 жніўня, ён пройдзе пад дэвізам "Звонок приглашает, дорога обязывает!".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)