"Міліцыя, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. "Інспектары ДАІ правядуць рэйды.

"Міліцыя, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. "Інспектары ДАІ правядуць рэйды. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей, - праінфармавалі ў ДАІ. - У дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспарту ў светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным бліжнім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі пры іх наяўнасці".

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых садоў і школ, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах.