Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў перыяд з 2 па 19 красавіка на тэрыторыі Лепельскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам».

Мэта акцыі – зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях.
У перыяд правядзення мерапрыемстваў ратавальнікі будуць інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, тлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.

Акрамя ратавальнікаў у акцыі возьмуць удзел усе суб'екты прафілактыкі раёна, сярод якіх РАУС, сацабарона, ахова здароўя, адукацыя, ЖКГ і іншыя. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, правядзенне шырокартусных грамадскіх мерапрыемстваў.

Кожны жыхар раёна можа звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання жылля на адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі і атрымаць рэкамендацыі ратавальнікаў.