Акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей "За бяспеку разам" пройдзе ў Беларусі з 3 па 28 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце МНС, паведамляе БЕЛТА.
Акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей "За бяспеку разам" пройдзе ў Беларусі з 3 па 28 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце МНС, паведамляе БЕЛТА.
Галоўнымі задачамі акцыі з'яўляюцца інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, аказанне дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а таксама акцэнтаванне іх увагі на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай працы ў дадзенай сферы. Кожны жыхар краіны можа звярнуцца ў раённы аддзел МНС для правядзення абследавання жылля на адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі і атрымаць рэкамендацыі ратавальнікаў.
Удзел у мерапрыемстве прымаюць МУС, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства энергетыкі.