Лепельскія ратавальнікі ў рамках акцыі «За бяспеку разам» праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей. За дзесяць дзён правядзення акцыі работнікамі Лепельскага РАНС сумесна з прадстаўнікамі іншых зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі наведана больш за 150 домаўладанняў грамадзян рознай катэгорыі. У ходзе наведвання домаўладанняў камісія ажыццяўляе комплексны аналіз бяспечных умоў пражывання грамадзян.
Адначасова з абследаваннямі домаўладанняў грамадзян праводзіцца актыўная праца па навучанні грамадзян пажарнай бяспецы на працоўных месцах, шляхам правядзення гутарак перад работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў Лепельскага раёна. Так, з моманту пачатку правядзення акцыі работнікамі РАНС праведзена 7 выступленняў у працоўных калектывах. У ходзе выступленняў да прысутных даводзіцца інфармацыя аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і НС у раёне, даводзіцца інфармацыя аб неабходнасці выканання патрабаванняў, накіраваных на прывядзенне домаўладанняў грамадзян у пажарабяспечны стан жылля, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.
З улікам умоў надвор'я работнікі РАНС акцэнтуюць увагу на прафілактыцы пажараў у прыродных экасістэмах, недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці, навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях.