Лепельская раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сумесна з пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі прынялі ўдзел у раённай акцыі «АПІ – ветэранам!»

Для пенсіянераў і ветэранаў працы сферы культуры Лепельскага раёна былі набыты і ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Гэты невялікі, але важны падарунак дазволіць своечасова папярэдзіць аб небяспецы і выратаваць жыццё.