Так, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Наталля Журба і другі сакратар Вераніка Сычык сустрэліся з навучэнцамі аграрна-тэхнічнага каледжа.
Раённыя лідары расказалі пра перавагі працы ў атрадах розных напрамкаў: можна выбраць будаўнічыя, сельскагаспадарчыя, экалагічныя і іншыя атрады. У ходзе сустрэчы таксама рабяты даведаліся, як падаць заяўку, каб трапіць у атрад гэтым летам.Дарэчы, некаторыя навучэнцы каледжа ўжо на мерапрыемстве запоўнілі анкеты, у якіх пазначылі жаданую падпрацоўку. Іх даныя перададуць патэнцыйным працадаўцам.
— Студатрады — гэта не толькі праца. Гэта святы, паездкі, новыя знаёмствы і яркія эмоцыі. Так, напрыклад, Лепельскі тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў прымаў удзел у 2025 годзе ў Дне беларускіх студэнцкіх атрадаў, Дне нараджэння БСА і розных раённых мерапрыемствах, — адзначыла Наталля Вітальеўна.