Да маштабнай акцыі ў Лепельскім лясгасе далучыліся студэнты Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Іх актыўны ўдзел – яскравае пацвярджэнне таго, што маладое пакаленне ўсведамляе сваю адказнасць за будучыню планеты. Хлопцы з энтузіязмам бяруцца за справу, разумеючы, што менавіта ад іх залежыць здароўе нашых лясоў. Гэта не проста карысная праца, гэта важны крок у фарміраванні клопату аб прыродзе.