Асабліва шматлюдна днямі было ў лесе Слабодскага лясніцтва. Каля 140 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі воінскіх часцей, што дыслакуюцца ў Бароўцы і Заслонава, КУП ДРАЦ «Жамчужына», прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Лепельскім раёне, Віцебскага УП «Фармацыя», Лепельскай раённай энергагазінспекцыі, Лепельскага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», аддзялення Беларускай чыгункі, Лепельскага РАНС і іншых арганізацый.

Усе працавалі «з агеньчыкам», уносячы свой пасільны ўклад у агульную добрую справу для краіны і экалагічнага асяроддзя.

Як адзначаюць актывісты – час, праведзены ў клопаце аб прыродзе, не толькі спрыяе аднаўленню лясоў, але і аб’ядноўвае людзей, натхняючы іх клапаціцца аб будучыні нашай планеты.