Акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі.
Ключавой пляцоўкай урачыстай цырымоніі ў Лепелі стаў раённы краязнаўчы музей.
Галоўны дакумент грамадзяніна атрымалі 10 таленавітых школьнікаў з усіх рэгіёнаў краіны – пераможцы прадметных алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, лаўрэаты творчых конкурсаў.
Для кожнага з іх гэты момант – не толькі важны жыццёвы этап, але і прызнанне ўжо дасягнутых вынікаў.
Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў прынялі ўдзел: кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, начальнік Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці Валерый Лабацэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Святлана Шавялёва, галоўны спецыяліст аддзела Алена Пруская, начальнік Інспекцыі МПЗ па Лепельскім раёне Мая Барадзіч, дырэктар Лепельскага краязнаўчага музея Аліна Стэльмах, а таксама другі сакратар раённага камітэта БРСМ Вераніка Сычык.
Пасля ўручэння галоўнага дакумента грамадзяніна нашай краіны рабяты сталі ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі і ў нефармальнай гутарцы даведаліся шмат цікавага
Як быць паспяховым у жыцці? Якімі асабістымі якасцямі неабходна валодаць для таго, каб быць годным кіраўніком? Ці ўсе школьныя веды спатрэбіліся вам у жыцці? Пра што вы марыце, і ці збыліся вашы мары? Гэтыя пытанні школьнікі адрасавалі кіраўніку раёна.
Акцыя Мы - грамадзяне Беларусі
13.3.20260 праглядаў