У рамках акцыі «Увага! Самаходныя машыны і трактары!» супрацоўнікі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС сумесна з галоўным дзяржаўным інспектарам па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Валерыем Лешчанкам правялі рэйдавыя мерапрыемствы
Асаблівая ўвага нададзена спраўнасці знешніх светлавых прыбораў, абсталяванню праблескавымі маячкамі аранжавага колеру, святлоадбівальнымі элементамі сельскагаспадарчай тэхнікі. Праверылі таксама навесное абсталяванне, паўнату атрымання сельскагаспадарчай тэхнікай дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху і яе тэхнічны стан.
Звярнулі ўвагу і на наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху іншых транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для пры правядзенні восеньскіх палявых работ, на фізічны стан кіроўцаў і механізатараў
У КУПСХП «Лепельскае» правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі на восеньскіх палявых работах і пры выпуску на лінію транспарту
Акцыя «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»
29.10.20250 праглядаў