З-за ранняга пацяплення сезон актыўнасці кляшчоў пачаўся ўжо ў сакавіку, а адзінкавыя ўкусы фіксаваліся нават у студзені-лютым. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь шырока распаўсюджаны кляшчы роду Ixodes, якія з'яўляюцца пераносчыкамі ўзбуджальнікаў да дзевяці інфекцыйных захворванняў. З іх часцей за ўсё рэгіструецца хвароба Лайма (лайм-барэліёз) і клешчавы энцэфаліт.



Любімымі месцамі пражывання кляшчоў з'яўляюцца лісцевыя і змешаныя лясы з густым травастоем і падлескам. Найбольшая колькасць кляшчоў канцэнтруецца на траве па абочынах лясных сцежак, дарожак. Яны запырхаюцца на расліннасць ад 1 да 1,5 метра ад зямлі. Кляшч здольны адчуць пах чалавека на адлегласці да 10 метраў. Максімальная актыўнасць кляшчоў прыпадае на перыяд да наступлення дзённай спёкі – да 12.00 і ўвечары, пасля спаду спёкі да наступлення змяркання – пасля 18.00.

Соблюдение простых мер предосторожности поможет избежать нападения клещей:

- падчас наведвання лесу неабходна насіць галаўны ўбор і светлую вопратку, максімальна закрываючую адкрытыя ўчасткі цела і перашкаджаючую пранікненню кляшчоў;

- арганізуйце свой адпачынак на траве на сонечных сухіх палянах не менш чым за метр ад сцежак і хмызнякоў, удалечыні ад яроў і пашаў;

- выкарыстоўвайце спецыяльныя сродкі, якія адпужваюць кляшчоў – рэпеленты, якія наносяцца на вопратку або скуру ў адпаведнасці з інструкцыяй;