На пазачарговай 37-й сесіі Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання на пасаду старшыні райвыканкама аднагалосна зацверджаны Аляксандр Быкаў, кандыдатура якога была днямі ўзгоднена Прэзідэнтам Беларусі. Аляксандр Быкаў працаваў дырэктарам сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”.
Па словах Аляксандра Быкава, Чашніцкі раён будзе павялічваць пасяўныя плошчы.
– Асноўныя задачы – павялічыць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Цяпер попыт на сусветным рынку вельмі вялікі, прадукты запатрабаваны, задача – павялічыць аб’ёмы, – адзначыў Аляксандр Быкаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by