Яны ідэйныя і заўсёды задаюць тон – такую ацэнку моладзеваму актыву Віцебшчыны даў Чалец Савета Рэспублікі, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў.

– Віцебская вобласць – адна з самых значных. Менавіта тут нараджаецца мноства ініцыятыў, у тым ліку па лініі патрыятычнага выхавання. Не толькі моладзевы актыў, але і валанцёры, добраахвотнікі прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах электаральнай кампаніі. У гэтым плане паўночны рэгіён – у перадавіках, і нам важна падзякаваць іх за якасную працу, – адзначыў Аляксандр Лук’янаў. – Літаральна праз месяц адбудзецца пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Прамы дыялог, зносіны дапамагаюць данесці голас маладых сэрцаў на такую шырокую пляцоўку.

Аляксей Пінчук з Чашнікаў пацікавіўся, чым прывабная палітычная кар'ера для моладзі? Павел Латкевіч з Докшыц спытаў, ці можна працягнуць членства БРСМ пасля 31 года.

– Актыўная грамадзянская пазіцыя, неабыякавасць моладзевага актыву зараджаюць гэтай энергіяй іншых рабят. І толькі разам мы зможам дамагчыся многага і ўпэўнена будаваць сваю будучыню, – падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая.

Таксама моладзевы лідар Беларусі павіншаваў выдатную палову чалавецтва з надыходзячым Днём жанчын і пажадаў, каб гэтае свята было напоўнена прыемнымі сюрпрызамі, увагай і ўсмешкамі.

vitebsk-region.gov.by