Сёння як ніколі актуальная фраза «Моцныя рэгіёны — моцная краіна». Неабходна кансалідацыя намаганняў. Такое меркаванне журналістам перад пачаткам другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу агучыў дэлегат ВНС, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, паведамляе карэспандэнт sb.by.
Гаворачы аб чаканнях ад маючага адбыцца другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Субоцін адзначыў, што асноўнай падзеяй стане Пасланне Прэзідэнта Беларусі, Старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Парламенту. Другі, немалаважны момант — прыняцце праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку:
— Хоць мы і абмеркавалі праграму развіцця на бліжэйшую пяцігодку, фармалізавалі і разгледзелі, почынаючы ад працоўных калектываў, заканчваючы экспертнай супольнасцю і Урадам, важна паглядзець, як яна будзе даабмеркавана, дапрацавана і прынята. Бо ад гэтага залежыць, як будзе развівацца наша краіна, як будуць жыць нашы людзі.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама звярнуў увагу, што ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця пазначаны сем прыярытэтаў, якія вызначаюць вектар развіцця беларускай эканомікі па трох складніках — усебаковае развіццё асобы, павышэнне якасці і стандартаў жыцця, збалансаваны эканамічны рост і забеспячэнне экалагічнай бяспекі:
— Усе напрамкі і прыярытэты праграмы, па словах старшыні аблвыканкама, раўназначныя — ад прамысловасці і сяла да турызму. Нічога нельга ўпусціць, інакш сістэма разваліцца. Асабліва важныя моцныя рэгіёны: чым мацнейшыя яны — тым больш устойлівая ўся краіна.